Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Вам падабаецца наш сайт?
Всего 63 человека
Официальное наименование:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад в. Доцішкі"
Тип учреждения:
Учреждение дошкольного образования
Населенный пункт:
д. Дотишки
Адрес:
231393, Гродзенская вобл., Воранаўскі р-н, аг. Доцішкі, пер. Камсамольскі, 3.
Телефон:
8015-94-41914 (Кабінет загадчыка)
E-mail:
ikrupovich@bk.ru

                    

Паважаныя госці,  мамы і таты, бабулі і дзядулі!

Мы рады вітаць Вас на сайце нашай установы дашкольнай адукацыі!

    Мы адкрылі свой сайт для таго, каб расказаць Вам пабольш аб нашай установе дашкольнай адукацыі, пра нашых добрых і творчых супрацоўніках, а таксама пра нашых дзетак, выхаванне і навучанне якіх мы лічым самым галоўным заняткам. Мы імкнемся да таго, каб наш дзіцячы сад быў для ўсіх, хто яго наведвае, сапраўдным домам радасці, у які прыходзяць з задавальненнем. Домам, у якім пануюць камфорт, утульнасць і дабрыня, чуецца музыка і залівісты дзіцячы смех. Мы рады віртуальным зносінам з Вамі.

На нашым сайце Вы можаце:

• знайсці ўсю  неабходную інфармацыю аб нашай дашкольнай установе;

• даведацца пра апошнія  навіны  з жыцця выхаванцаў дзіцячага сада;

• наведаць фотагалерэю;

• задаць свае пытанні пра выхаванне і развіццё дашкольнікаў педагогам дзіцячага сада;

• унесці свае прапановы і пажаданні па рабоце дашкольнай установы на наступны адрас электроннай пошты: ikrupovich@bk.ru або ў нашай групе Вконтакте

 Flag Counter   

Сярод святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым. Яно яшчэ раз нагадвае пра традыцыі беражлівых адносін да жанчыны, важнасць сямейных каштоўнасцяў. Для кожнага з нас мама - самы галоўны чалавек у жыцці. Яна наш першы сябар, памочнік, настаўнік. Гэты дзень дае нам яшчэ адну магчымасць выказаць словы шчырай любові і падзякі ўсім мамам, якія дораць дзецям сваю любоў, пяшчота і ласку, якія клапоцяцца, дапамагаюць стаць годнымі грамадзянамі сваёй краіны!
Са святам Вас, дарагія нашы матулі!

12 кастрычніка ў групе iнтэграванага навучання i выхавання прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Маці. Нашы выхаванцы павіншавалі сваіх любых матуль з гэтым цудоўным святам! Падрабязнасці глядзіце ў фотаальбоме "Мы любім мамачку"

Паважаныя калегі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні і пажаданні з прафесійным святам-Днём настаўніка. Няхай святло, якое вы ўкладваеце ў сэрцы сваіх вучняў і выхаванцаў, запальвае зоркі і ярка асвятляе Ваш жыццёвы шлях, а Ваша дабрыня вяртаецца Вам сто разоў і матэрыялізуецца ў выглядзе поспехаў і дабрабыту.

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.